Сделаем жизнь светлее и теплее

карта сайта

УКЛАСЦІ СУМЛЕННЕ, РОЗУМ І ПРАЦУ

Для зям­лі, на якой жы­веш, гэ­та зу­сім ня­шмат

Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўчо­ра ажыц­ця­віў ра­бо­чую па­езд­ку ў Гро­дзен­скую воб­ласць. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы на­ве­даў Гро­дзен­скую ГЭС на ра­цэ Нё­ман. По­тым у Грод­не прай­шла на­ра­да з ак­ты­вам рэ­гі­ё­на. Стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма да­ла­жыў аб ста­не і перс­пек­ты­вах са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця воб­лас­ці.

Пад­час на­вед­ван­ня Гро­дзен­скай ГЭС Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу на важ­насць праз­рыс­тых та­ры­фаў у дзей­нас­ці ЖКГ, у тым лі­ку на элект­ра­энер­гію. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­ста­віў так­са­ма за­да­чу дак­лад­на вы­зна­чыц­ца з аб’­ёма­мі бу­даў­ніц­тва ГЭС у блі­жэй­шай перс­пек­ты­ве. На дум­ку кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, бу­да­ваць гід­ра­элект­ра­стан­цыі, як бы там ні бы­ло, трэ­ба. «Трэ­ба — ха­ця б для та­го, каб за­ха­ваць гэ­ту шко­лу бу­даў­ніц­тва гід­ра­элект­ра­стан­цый, каб у бу­ду­чы­ні яе по­тым не ад­наў­ляць. Але га­лоў­нае пы­тан­не аб’­ёмаў — ці трэ­ба бу­да­ваць столь­кі», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт, да­ру­чыў­шы ўсе­ба­ко­ва вы­ву­чыць гэ­тае пы­тан­не з улі­кам эка­на­міч­най мэ­та­згод­нас­ці да­лей­ша­га раз­віц­ця гід­ра­элект­ра­стан­цый у Бе­ла­ру­сі.

У час дак­ла­да стар­шы­ні Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма аб перс­пек­ты­вах са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця воб­лас­ці Прэ­зі­дэнт ак­цэн­та­ваў ува­гу на асаб­лі­ва ак­ту­аль­ных праб­ле­мах.

У пры­ват­нас­ці, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ў Гро­дзен­скай воб­лас­ці дрэн­ныя спра­вы з за­меж­ны­мі ін­вес­ты­цы­я­мі. За 9 ме­ся­цаў на чыс­тай асно­ве пры­цяг­ну­та толь­кі ка­ля $49 млн. У па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным пе­ры­я­дам мі­ну­ла­га го­да гэ­та менш амаль на 35 пра­цэн­таў. У су­вя­зі з гэ­тым Прэ­зі­дэнт па­ці­ка­віў­ся, што ро­біц­ца ў Гро­дзен­скай воб­лас­ці для больш ак­тыў­на­га вы­ка­ры­стан­ня свай­го су­сед­ства з кра­і­на­мі Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за, на­прык­лад, Літ­вой і Поль­шчай. «Кож­ны год пра­во­дзі­це ней­кія ін­вес­ты­цый­ныя фо­ру­мы, шмат шу­му ў прэ­се. Гэ­та пра­віль­на. А дзе вы­нік? У вас па­він­ны быць поль­скія і лі­тоў­скія пра­мыя ін­вес­ты­цыі, а не чаў­на­кі, якія шмы­га­юць ту­ды і на­зад праз мя­жу», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў не­за­да­во­ле­насць за­па­во­лен­нем тэм­паў са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця рэ­гі­ё­на. Як па­каз­вае ста­тыс­ты­ка, воб­ласць па­сту­по­ва страч­вае свае пе­ра­да­выя па­зі­цыі ў сель­скай гас­па­дар­цы, хоць умо­вы на хар­чо­вых рын­ках кра­і­ны, Мыт­на­га са­ю­за, ін­шых рын­ках больш чым спры­яль­ныя для на­рошч­ван­ня вы­твор­час­ці і экс­пар­ту сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі, за­ўва­жыў Прэ­зі­дэнт. Ён так­са­ма за­ся­ро­дзіў ува­гу на сі­ту­а­цыі з вы­ка­нан­нем да­ру­чэн­ня па ад­наў­лен­ні вы­твор­час­ці сві­ні­ны, якое ў воб­лас­ці зна­хо­дзіц­ца пад па­гро­зай зры­ву, а так­са­ма з ня­даў­на ўве­дзе­ны­мі ма­лоч­на­та­вар­ны­мі комп­лек­са­мі, за­пла­на­ва­ны ўдой на якіх за­бяс­пе­ча­ны толь­кі на трох з 17. Акра­мя та­го, кі­раў­нік дзяр­жа­вы звяр­нуў ува­гу на не­да­стат­ко­вую за­груз­ку прад­пры­ем­стваў, якія пе­ра­пра­цоў­ва­юць сель­ска­гас­па­дар­чую пра­дук­цыю.

Прэ­зі­дэнт асаб­лі­вую ўва­гу на­даў іс­ну­ю­чым праб­лем­ным пы­тан­ням у пра­мыс­ло­вас­ці. У 10 з 17 ра­ё­наў на­огул ня­ма пры­рос­ту вы­твор­час­ці. На­прык­лад, пра­мыс­ло­ва раз­ві­тыя Гро­дзен­скі, Лід­скі і Сло­нім­скі ра­ё­ны не вы­хо­дзяць на­ват на ле­таш­ні ўзро­вень. Акра­мя та­го, Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу на зні­жэн­не вы­твор­час­ці ў шэ­ра­га ва­ла- і го­ра­даў­тва­раль­ных прад­пры­ем­стваў воб­лас­ці.

Асаб­лі­вай ува­гі па­тра­буе пы­тан­не аб пры­цяг­нен­ні і эфек­тыў­ным вы­ка­ры­стан­ні ін­вес­ты­цый у асноў­ны ка­пі­тал. Па та­кім важ­ным па­каз­чы­ку воб­ласць апус­ці­ла­ся на чац­вёр­тае мес­ца ў кра­і­не. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы лі­чыць, што сур’­ёз­най праб­ле­май рэ­гі­ё­на з’яў­ля­ец­ца не­да­стат­ко­вая эфек­тыў­насць ка­пі­та­лаў­кла­дан­няў, ка­лі вы­твор­час­ці, што ўвод­зяц­ца ў строй, пра­цу­юць не на поў­ную сі­лу. Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што ў ця­пе­раш­ніх умо­вах ка­тэ­га­рыч­на не­да­пу­шчаль­ны не­пра­ду­ма­ныя фі­нан­са­выя за­тра­ты, ні­я­кіх аван­тур тут быць не па­він­на. «Па­він­на быць стро­гае спаг­нан­не і пер­са­наль­ная ад­каз­насць за бес­гас­па­дар­часць», — за­па­тра­ба­ваў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Асоб­на за­кра­нуў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка кад­ра­вую праб­ле­му. Па­вод­ле яго слоў, не­ка­то­рыя служ­бо­выя асо­бы, за­мест та­го, каб ста­яць на аба­ро­не ін­та­рэ­саў дзяр­жа­вы, сва­і­мі про­ці­праў­ны­мі дзе­ян­ня­мі на­но­сяць сур’­ёз­ны ўрон эка­но­мі­цы і пад­ры­ва­юць аў­та­ры­тэт ула­ды. Раз­мо­ва ідзе перш за ўсё аб ка­руп­цыі. У пры­ват­нас­ці, кры­мі­наль­ная спра­ва за­ве­дзе­на ў да­чы­нен­ні стар­шы­ні Іў­еў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма, па­паў­ся на­чаль­нік пад­атко­вай ін­спек­цыі Ашмян­ска­га ра­ё­на. Менш як ме­сяц та­му пры атры­ман­ні ха­ба­ру за не­пра­вя­дзен­не пра­цэ­ду­ры ад­чу­жэн­ня зя­мель­на­га ўчаст­ка за­тры­ма­ны на­чаль­нік зем­ле­ўпа­рад­ка­валь­най служ­бы Гро­дзен­ска­га гар­вы­кан­ка­ма.

Ёсць і ін­шыя сур’­ёз­ныя хі­бы ў ра­бо­це з кі­ру­ю­чы­мі кад­ра­мі ў Гро­дзен­скай воб­лас­ці. Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, асоб­ныя ар­га­ні­за­цыі і прад­пры­ем­ствы га­да­мі за­ста­юц­ца без кі­раў­ні­коў, за­мя­шчэн­не ва­кант­ных па­сад вя­дзец­ца не­да­пу­шчаль­на ма­руд­на. Кад­ра­выя ра­шэн­ні ў аг­ра­пра­мыс­ло­вым комп­лек­се пры­ма­юц­ца з вя­лі­кім спаз­нен­нем, толь­кі пас­ля та­го, як пра­ва­лы ў ра­бо­це ўжо ві­да­воч­ныя. Уся­го за апош­нія два з па­ло­вай га­ды з 17 на­чаль­ні­каў упраў­лен­няў па сель­скай гас­па­дар­цы і хар­ча­ван­ні ў рай­вы­кан­ка­мах змя­ні­лі­ся 16, у тым лі­ку толь­кі з кра­са­ві­ка па каст­рыч­нік гэ­та­га го­да — 6 ча­ла­век.

Прэ­зі­дэнт лі­чыць, што прын­цы­по­вая ацэн­ка пра­фе­сій­ных і асо­бас­ных якас­цяў кан­ды­да­таў на вы­шэй­шыя па­са­ды час­та да­ец­ца па­вяр­хоў­на. Та­му бы­вае так, што пры­зна­ча­юц­ца пра­фе­сій­на не­пад­рых­та­ва­ныя лю­дзі.

«Што да­ты­чыц­ца сты­лю ра­бо­ты, трэ­ба пры­знаць, што кі­раў­ніц­тва воб­лас­ці зні­зі­ла кант­роль за вы­ка­нан­нем па­стаў­ле­ных за­дач. Гэ­та не мо­жа не на­сця­рож­ваць», — пе­ра­ка­на­ны кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Тут вель­мі тал­ко­выя і да­свед­ча­ныя лю­дзі, ад­каз­ныя, ам­бі­цый­ныя і сум­лен­ныя, як ні­дзе ў на­шай кра­і­не. Але гро­дзен­цы з гэ­ты­мі ста­ноў­чы­мі якас­ця­мі ма­юць па­трэ­бу ў вель­мі стро­гай і дак­лад­най дыс­цып­лі­не і кант­ро­лі, і яны заў­сё­ды гэ­та пад­трым­лі­ва­лі».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма за­па­тра­ба­ваў ка­раць тых, хто пе­ра­са­джвае з ад­на­го кі­ру­ю­ча­га крэс­ла ў ін­шае кі­раў­ні­коў, якія пра­ва­лі­лі спра­ву. Усе па­доб­ныя фак­ты ў блі­жэй­шы час па­він­ны быць пра­ана­лі­за­ва­ны Ад­мі­ніст­ра­цы­яй Прэ­зі­дэн­та, а Ка­мі­тэт дзярж­кант­ро­лю па­ві­нен пра­кант­ра­ля­ваць гэ­тае пы­тан­не.

Звяр­та­ю­чы­ся да пры­сут­ных, Прэ­зі­дэнт за­зна­чыў: «Я пад­доб­ры­вац­ца ні да ко­га не маю на­ме­ру. Пад­доб­ры­ван­не пры­во­дзіць да раз­ва­лу, рас­па­ду дзяр­жа­вы. Як толь­кі мы пач­нём дзя­ліць на­шу зям­лю па на­цы­я­наль­най пры­кме­це, вы ве­да­е­це, як бу­дзе: прык­лад на поўд­ні, — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Гэ­та ва­ша зям­ля, і вы па­він­ны кла­па­ціц­ца, каб яна ста­на­ві­ла­ся пры­га­жэй­шай і леп­шай. Але для гэ­та­га трэ­ба ўкла­даць свой ро­зум і сваю пра­цу».

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы так­са­ма пад­крэс­ліў, што зра­біў усё, што абя­цаў ва ўсе свае пе­рад­вы­бар­чыя кам­па­ніі. «Ні­хто на вас не ціс­не, — ска­заў ён. — Вы ву­чы­це­ся, пра­цу­е­це. Коль­кі пра­цу­е­це — столь­кі за­раб­ля­е­це. Вы хо­дзі­це сва­ёй да­ро­гай да хра­ма. У той храм, у які вы хо­ча­це. Ні­хто ні­ко­лі не бу­дзе вам пе­ра­шка­джаць — гэ­та спра­ва ва­ша­га сум­лен­ня». «Сум­лен­насць і спра­вяд­лі­васць, якія я вам абя­цаў, да гэ­та­га ча­су на ча­ле ма­ёй па­лі­ты­кі», — за­пэў­ніў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

 15 ноября / газета «Звязда»